І калі б я супраць душы сваёй учыніў падступнасьць, ніякая справа не схаваецца ад валадара, і ты сам адступішся ад мяне».
1 ЦАРСТВАЎ 28:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Жанчына сказала яму: «Вось, ты ведаеш, што зрабіў Саўл? Ён выгнаў варажбітоў і тых, якія выклікаюць духаў, з зямлі гэтай. Чаму ты хочаш злавіць душу маю, каб забіць мяне?». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але жанчына адказвала яму: ты ведаеш, што зрабіў Саўл, як выгнаў ён з краіны чараўнікоў і варажбітоў; навошта ж ты раскідаеш сетку на душу маю і на пагібель мне? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І жанчына кажа яму: «Вось, ты ведаеш, што зрабіў Саўл і як ён выгнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны; дык чаму цікуеш ты на маё жыццё, каб забіць мяне?» |
І калі б я супраць душы сваёй учыніў падступнасьць, ніякая справа не схаваецца ад валадара, і ты сам адступішся ад мяне».
І сталася, калі валадар Ізраіля прачытаў ліст гэты, ён разьдзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я — Бог, каб забіваць і вяртаць жыцьцё, што ён прысылае да мяне, каб я аздаравіў чалавека ад праказы ягонай? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?»
Не зьвяртайцеся ані да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
І Саўл прысягнуў на ГОСПАДА, кажучы: «Як жывы ГОСПАД! Ня будзе табе пакараньня ў гэтай справе».
А Самуэль памёр, і плакаў па ім увесь Ізраіль, і пахавалі яго ў горадзе ягоным, у Раме. А Саўл прагнаў тых, што выклікаюць духаў [памерлых], і варажбітоў з зямлі [Ізраіля].