Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.
1 ЦАРСТВАЎ 21:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Давід узяў да сэрца свайго словы гэтыя, і вельмі баяўся Ахіша, валадара Гату. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьмяніў твар свой перад імі, і прыкінуўся вар'ятам у іхніх вачах, і крэсьліў на дзьвярах, і пускаў сьліну па барадзе сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пачаў ён прыкідвацца шалёным перад імі; і біў у брамы, і цякла сліна на бараду яго. |
Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.
Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]?
І чулі гэтыя словы Філістынца Саўл і ўвесь Ізраіль, і напалохаліся, і вельмі баяліся.
І зьмяніў ён паводзіны свае ў вачах іхніх, і ўдаваў вар’ята ў руках іхніх, і біў у брамы іхнія, і сьліна ягоная сьцякала на бараду ягоную.