1 ЦАРСТВАЎ 19:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паклікаў Ёнатан Давіда, і пераказаў яму ўсе гэтыя словы. І прывёў Ёнатан Давіда да Саўла, і ён быў перад абдіччам ягоным як учора і пазаўчора. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Ёнатан Давіда, і пераказаў яму Ёнатан усе словы гэтыя, і прывёў Ёнатан Давіда да Саўла, і ён быў пры ім, як учора і заўчора. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклікаў Ёнатан Давіда, і пераказаў яму ўсе гэтыя словы; і прывёў Ёнатан Давіда да Саўла, і застаўся ён у яго, як было ўчора і заўчора. |
І ўчора, і пазаўчора, і за жыцьця Саўла валадара ты выводзіў і ўводзіў Ізраіль, і ГОСПАД, Бог твой, сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіль, і ты будзеш правадыром над народам Маім Ізраілем”».
I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «О Госпадзе мой, я — чалавек невымоўны і ўчора, і пазаўчора, і цяпер, калі Ты гаворыш да слугі Свайго, бо я [маю] цяжкія вусны і цяжкі язык».
Бо здаўна ўжо прыгатаваны Тафэт, таксама прызначаны для валадара, глыбокі і шырокі, вогнішча агню, і дрэва шмат; і подых ГОСПАДА, як струмень серкі, распаліць яго.
І прыйшоў Давід да Саўла, і стаў перад ім. І Саўл палюбіў яго вельмі, і стаўся ён у яго збраяносцам.
А на другі дзень апанаваў Саўла ліхі дух, [спасланы] Богам, і ён шалеў у доме сваім. І Давід як штодзень граў на гусьлях, а Саўл трымаў дзіду ў руцэ.
І адсунуў Саўл яго ад сябе, і прызначыў яго тысячнікам, і ён выходзіў [на вайну] і хадзіў перад абліччам народу.
І выслухаў Саўл голас Ёнатана, і пакляўся Саўл: «Як жывы ГОСПАД, ня будзе ён забіты».
І зноў пачалася вайна. І пайшоў Давід, і ваяваў супраць Філістынцаў, і зрабіў ім вялікую паразу, і яны ўцяклі перад ім.