Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.
1 ЦАРСТВАЎ 18:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Саўл: «Аддам яму яе, і будзе яна для яго пасткаю, і будзе супраць яго рука Філістынцаў». І другі раз сказаў Саўл Давіду: «Сёньня будзеш зяцем маім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Саўл думаў: аддам яе за яго, і яна будзе яму сеткаю, і рука Філістымлянаў будзе на ім. І сказаў Саўл Давіду: праз другую ты пароднішся са мною. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў Саўл: «Аддам яму яе, каб была яна яму на загубу і каб была на ім рука філістынцаў». Такім чынам, другі раз сказаў Саўл Давіду: «Сёння будзеш маім зяцем». |
Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.
I сказалі слугі фараонавы яму: «Дакуль гэта будзе для нас пасткаю? Адпусьці людзей гэтых, і няхай яны служаць ГОСПАДУ, Богу свайму. Няўжо ты яшчэ не разумееш, што гіне Эгіпет?»
бо знайшліся ў народзе Маім бязбожнікі, якія цікуюць як птушкаловы, стаўляюць пасткі, ловяць людзей.
Як страла згубная язык іхні, ашуканства кажуць вуснамі сваімі, гавораць бліжняму свайму “супакой”, а ў нутры сваім рыхтуюць пастку.
І сказаў Саўл Давіду: «Вось старэйшая дачка мая Мэраб. Я дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] і вядзі войны ГОСПАДА». А Саўл казаў [сабе]: «Не мая рука будзе супраць яго, але будзе супраць яго рука Філістынцаў».
І загадаў Саўл слугам сваім: «Пагаварыце з Давідам паціху, кажучы: “Вось, ты падабаешся валадару, і ўсе слугі ягоныя любяць цябе, дык будзь зяцем валадара”».
І паведамілі слугі валадара Давіду словы гэтыя, і была слушная справа гэтая ў вачах Давіда, каб стаць зяцем валадара.