З [сыноў] Хеўрона: Хашавія і браты ягоныя, сыны мужныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраілем на гэтым баку Ярдану, на захад, у-ва ўсёй працы для ГОСПАДА і службе валадарскай.
1 ЛЕТАПІСАЎ 9:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, - людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама браты іх, кіраўнікі па родах сваіх — тысяча семсот шэсцьдзесят, найдужэйшыя па сіле для выканання службы ў доме Божым. |
З [сыноў] Хеўрона: Хашавія і браты ягоныя, сыны мужныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраілем на гэтым баку Ярдану, на захад, у-ва ўсёй працы для ГОСПАДА і службе валадарскай.
І браты ягоныя, сыны мужныя, дзьве тысячы семсот, галовы [дамоў] бацькоў. І паставіў іх валадар Давід над [сынамі] Рубэна, Гада і над паловай Манасы ў-ва ўсіх справах Божых і справах валадара.
І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сыны, якія кіравалі ў доме бацькі свайго, бо яны магутныя і мужныя.
і Адая, сын Ерахама, сына Пашхура, сына Малькіі, і Масая, сын Адыэля, сына Яхзэра, сына Мэшуляма, сына Мэшылеміта, сына Імэра,
і браты ягоныя, ваяры мужныя — сто дваццаць восем. А наглядчык над імі — Заўдыэль, сын Гагедаліма.