Але ты, гаспадару мой, — валадар, і на цябе [зьвернуты] вочы ўсяго Ізраіля, каб ты паведаміў, хто пасьля цябе, гаспадару мой, валадар, будзе сядзець на пасадзе!
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў войны вялікія. Ты не пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты разьліў шмат крыві на зямлі перада абліччам Маім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але было мне слова Гасподняе, і сказана: ты праліў многа крыві і вёў вялікія войны; ты не павінен будаваць дом імю Майму, бо праліў многа крыві на зямлю перад абліччам Маім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але прамовіў да мяне Госпад, кажучы: “Многа крыві праліў ты ды вялікія войны вёў. Не можаш пабудаваць дом імю Майму, праліўшы столькі крыві перад абліччам Маім. |
Але ты, гаспадару мой, — валадар, і на цябе [зьвернуты] вочы ўсяго Ізраіля, каб ты паведаміў, хто пасьля цябе, гаспадару мой, валадар, будзе сядзець на пасадзе!
І загадаў валадар, каб яны дастаўлялі камяні вялікія, камяні каштоўныя для падмуркаў Дому [Божага] з чэсаных камянёў.
«Ты ведаеш, што Давід, бацька мой, ня мог пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога свайго, з прычыны войнаў, што атачалі яго, аж пакуль ГОСПАД не паклаў [ворагаў] пад стопы ног ягоных.
Аднак ты не пабудуеш Дом гэты, але сын твой, які выйдзе з паясьніцы тваёй, ён пабудуе Дом для імя Майго”.
Але Бог сказаў мне: “Ня ты пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты — чалавек вайны і ты разьліваў кроў”.
І ўсё адзеньне, і ўсе вырабы са скуры, і ўсё, што зроблена з воўны казінай, і ўсе драўляныя рэчы будуць ачышчаны».
І ў сёмы дзень вы памыеце адзеньне вашае, і будзеце ачышчаныя, і ўвойдзеце ў табар».