І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоную, і ўсё, што ён меў.
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паклікаў Салямона, сына свайго, і загадаў яму пабудаваць Дом ГОСПАДУ, Богу Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Саламона, сына свайго, і наказаў яму пабудаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклікаў сына свайго Саламона, і загадаў яму пабудаваць дом Госпаду, Богу Ізраэля; |
І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоную, і ўсё, што ён меў.
І валадар абжыўся ў доме сваім, і ГОСПАД даў яму супачынак ад усіх ворагаў ягоных навокал.
І сталася, калі Давід жыў у доме сваім, сказаў Давід Натану прароку: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Запавету ГОСПАДА пад заслонамі [намёту]».
І стаў валадар Давід на ногі свае, і сказаў: «Паслухайце мяне, браты мае і народ мой! Было ў мяне ў сэрцы пабудаваць Дом супачынку для Каўчэгу Запавету ГОСПАДА і падножжа пад стопы Бога нашага, і я падрыхтаваўся да будоўлі.
і ўсклаў на яго рукі свае, і паставіў яго [правадыром], як прамовіў ГОСПАД праз Майсея.
да таго дня, у які быў узьнесены, даўшы праз Духа Сьвятога загады апосталам, якіх выбраў,
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, набліжаецца дзень сьмерці тваёй. Пакліч Егошуа і станьце ў Намёце Спатканьня, і Я дам яму загады». І пайшлі Майсей і Егошуа, і сталі ў Намёце Спатканьня.
І загадаў ГОСПАД Егошуа, сыну Нуна, і сказаў: «Будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраіля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, і Я буду з табою».
Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі сьведчу [табе], каб ты захаваў гэтае без перадузятасьці, нічога ня робячы паводле прыхільнасьці.
Дык я сьведчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які мае судзіць жывых і мёртвых у зьяўленьні Сваім і Валадарства Свайго: