І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яарэ-Арэгіма з Бэтлеему, забіў Галіята з Гату, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі.
1 ЛЕТАПІСАЎ 20:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яшчэ была вайна з Філістынцамі. І Эльханан, сын Яіра, забіў Ляхмі, брата Галіята, Хітыта, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зноў была вайна зь Філістымлянамі. Тады Элханам, сын Яіра, пабіў Лахмія, брата Галіяфавага, Гэцяніна, у якога дзяржальна дзіды было, як навой у ткачоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама пачалася другая вайна з філістынцамі, у якой Эльханан, сын Яіра, забіў Лахмі, брата Галіята Гетыта, цаўё дзіды якога было, як навой ткацкі. |
І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яарэ-Арэгіма з Бэтлеему, забіў Галіята з Гату, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі.
І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў на яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай.
І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў адзін чалавек высокага росту, у якога было па шэсьць пальцаў, усяго дваццаць чатыры, і ён таксама паходзіў з Рэфаімаў.
І выйшаў з шыхтоў Філістынцаў чалавек на імя Галіят з Гату, а быў ён вышынёю ў шэсьць локцяў і адну пядзю.
Тронак дзіды ягонай быў як навой ткацкі, а вострыва дзіды ягонай важыла шэсьцьсот сыкляў жалеза. Перад ім ішоў [збраяносец], несучы шчыт.
І сказаў Давід Ахімэлеху: «Ці ня маеш тут пад рукой дзіду або меч? Бо мяча свайго і зброі сваёй я ня ўзяў у руку сваю, бо справа валадара была пільная».
І ён пытаўся ў ГОСПАДА дзеля яго, і даў яму ежу, і даў яму меч Галіята Філістынца».