А рэшту народу даў пад руку Абішая, брата свайго, і яны сталі ў шыхце супраць сыноў Амона.
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў Ёаў, што будзе ў яго бітва сьпераду і ззаду, і выбраў усіх выбранцоў Ізраіля, і выставіў іх у шыхт супраць Араму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ёаў, бачачы, што чакае яго бітва сьпераду і ззаду, выбраў воінаў з усіх адборных у Ізраілі і выставіў іх супроць Сірыйцаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму Ёаб, разумеючы, што пагражае яму бой і спераду, і ззаду, падабраў наймужнейшых ваяроў з усяго Ізраэля і выступіў супраць сірыйцаў; |
А рэшту народу даў пад руку Абішая, брата свайго, і яны сталі ў шыхце супраць сыноў Амона.
І вырушылі сыны Амона, і пашыхтаваліся на бітву каля брамы гораду, а валадары, якія прыйшлі, [стаялі] асобна ў полі.
А тыя, якія занялі горад і падпалілі яго, выйшлі з гораду супраць іх, і так яны апынуліся паміж Ізраілем, які акружыў іх з абодвух бакоў. І ўдарылі іх [сыны Ізраіля], і не пакінулі нікога, хто ўратаваўся.