1 ЛЕТАПІСАЎ 16:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён памятае на вякі Запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятайце пра Яго запавет вечна, пра Яго слова, якое загадаў на тысячу пакаленняў, |
Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя.
бо [чую] голас тых, якія зьневажаюць і лаюць мяне, бо [бачу] аблічча ворага і мсьціўцы.
Памятайце Закон Майсея, слугі Майго, які Я загадаў яму на Харэве для ўсяго Ізраіля, пастановы і суды.
І ведай, што ГОСПАД, Бог твой, ёсьць Бог, Бог верны, Які захоўвае запавет і міласэрнасьць тым, якія любяць Яго, і тым, якія захоўваюць прыказаньні Ягоныя, на тысячы пакаленьняў,