І выйшлі сыны прарокаў, якія ў Бэтэлі, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавою тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце».
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І духі прарочыя паслухмяныя прарокам, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І духі прарочыя слухаюцца прарокаў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І духі прарочыя паслухмяныя прарокам, |
І выйшлі сыны прарокаў, якія ў Бэтэлі, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавою тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце».
І падыйшлі сыны прарокаў, якія ў Ерыхоне, да Элісэя, і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавою тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце!»
І я сказаў: “Ня буду ўзгадваць Яго, і ня буду больш прамаўляць у імя Ягонае!” І стаўся ў сэрцы маім нібы агонь, які палае, што замкнуты ў костках маіх, і я змучыўся трымаць яго, і ня мог.
Былі ж у Антыёхіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі і настаўнікі: і Барнаба, і Сымон, называны Нігер, і Луцый Кірэнэец, і Манаэн, што гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, і Саўл.
Бо ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усе былі навучаныя і ўсе былі суцешаныя.
не хістайцеся пасьпешна розумам і не трывожцеся ані праз духа, ані праз слова, ані праз пасланьне, нібы ад нас, што быццам надыйшоў дзень Хрыстовы.
Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.
І сказаў мне: «Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад, Бог сьвятых прарокаў, паслаў анёла Свайго паказаць слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве.