А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».
ЭФЭСЯНАЎ 5:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жонкі, упакорвайцеся сваім мужам, як Госпаду, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жанчыны падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду, |
А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».
І пачуюць загад валадара, які ён зробіць у-ва ўсім валадарстве сваім, хоць яно вялікае, і ўсе жанчыны будуць шанаваць мужоў сваіх ад вялікага аж да малога».
І ён паслаў лісты ў-ва ўсе акругі валадарскія, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу — моваю ягонай, каб кожны муж быў гаспадаром у доме сваім, і прамоўлена гэта было моваю ўсіх народаў.
Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб былі паслухмяныя, як і Закон кажа.
Слугі, слухайцеся гаспадароў паводле цела, са страхам і трымценьнем, у шчырасьці сэрца вашага, як Хрыста,
Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога.
былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.