Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і прывёў Бог наш на нас і на горад гэты ўсё гэтае ліха? А вы павялічваеце гнеў [Божы] на Ізраіля, паганячы суботу».
ЭЗДРЫ 9:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пасьля ўсяго, што прыйшло на нас за ўчынкі ліхія нашыя і за правіны вялікія нашыя, — бо Ты, Божа наш, пакараў нас менш, чым беззаконьні нашыя, і даў нам [захаваць] рэшту, — Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пасьля ўсяго, што спасьцігла нас за благія ўчынкі нашыя і за вялікую віну нашую - бо Ты, Божа наш, пашкадаваў нас не па меры беззаконьня нашага і даў нам такое збавеньне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І па ўсім гэтым, што прыйшло на нас дзеля найгоршых нашых учынкаў і дзеля злачынства нашага вялікага, бо Ты, Божа наш, не асудзіў нас паводле правіннасцей нашых, і даў нам збаўленне, як маем сёння, |
Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і прывёў Бог наш на нас і на горад гэты ўсё гэтае ліха? А вы павялічваеце гнеў [Божы] на Ізраіля, паганячы суботу».
І цяпер, Божа наш, Божа вялікі, магутны і страшны, Які захоўваеш запавет і міласэрнасьць, няхай ня будуць малымі перад абліччам Тваім усе цяжкасьці, якія спаткалі валадароў нашых, князёў нашых, сьвятароў нашых, прарокаў нашых, бацькоў нашых і ўвесь народ Твой ад дзён валадароў Асірыі аж да дня гэтага.
і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.
ГОСПАДЗЕ, я пачуў вестку Тваю, і спалохаўся. ГОСПАДЗЕ! Справу Тваю ў сярэдзіне гадоў ажыві, у сярэдзіне гадоў зьяві, у гневе ўзгадай пра літасьць.