І цяпер дазволь даць раду табе, каб ты захавала душу тваю і душу сына твайго Салямона.
СУДЗЬДЗЯЎ 9:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Офры, і на адным камяні забіў братоў сваіх, сыноў Еруббаала, семдзясят чалавек. Пакінуў толькі Ётама, наймалодшага сына Еруббаала, бо ён быў схаваўшыся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў ён у дом бацькі свайго ў Офру і забіў братоў сваіх, семдзесят сыноў Ераваалавых, на адным камені. Застаўся толькі Ётам, малодшы сын Ераваалаў, бо схаваўся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Эфры, і на адным камені забіў сваіх братоў, сыноў Ерабаала, семдзесят чалавек. І не забіў толькі Ёатама, наймалодшага сына Ерабаала, бо ён схаваўся. |
І цяпер дазволь даць раду табе, каб ты захавала душу тваю і душу сына твайго Салямона.
Іначай, калі ты, гаспадару мой, валадар, засьнеш з бацькамі сваімі, я і сын мой Салямон будуць [абвешчаны] грэшнікамі».
І прыехаў ён у Самарыю, і пазабіваў усіх, якія былі засталіся з [дому] Ахава ў Самарыі аж да зьнішчэньня іх паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз Ільлю.
І сталася, калі ліст гэты прыйшоў да іх, яны ўзялі сыноў валадара, семдзясят чалавек, і забілі. І галовы іхнія склалі ў кашы, і паслалі да яго ў Езрээль.
І стаў Егарам на валадарства бацькі свайго, і ўмацаваўся, і забіў усіх братоў сваіх мячом, і таксама [некаторых] з князёў Ізраіля.
Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў забіць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых, паводле часу, які даведаўся ад мудрацоў.
і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраіля, бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці».
І прыйшоў анёл ГОСПАДА, і сеў пад дубам у Офры, якая [належала] Ёашу з [роду] Абіезэра. Гідэон, сын ягоны, малаціў у тоўчні збожжа, каб схаваць [яго] ад Мадыянцаў.
І пабудаваў там Гідэон ахвярнік ГОСПАДУ і назваў яго: “Ягвэ-Шалом”. Аж па сёньняшні дзень [ахвярнік] гэты ў Офры Абіезэравай.
а вы сёньня паўсталі супраць дому бацькі майго і забілі сыноў ягоных семдзясят чалавек на адным камяні, і выбралі сабе валадаром над жыхарамі Сыхему Абімэлеха, сына служкі ягонай, бо ён — брат ваш,
«Скажыце ўсім людзям у Сыхеме: “Што вам лепш: каб панавалі над вамі ўсе семдзясят сыноў Еруббаала, ці каб панаваў над вамі адзін чалавек?” І майце на ўвазе, што я — костка з косткі вашай і цела з цела вашага».
І сабраліся ўсе мужчыны з Сыхему і ўвесь Бэт-Міло, і пайшлі, і паставілі Абімэлеха валадаром каля дуба, які стаяў блізка Сыхему.