Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 3:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

і, вярнуўшыся з Гільгалу, дзе былі ідалы, сказаў [валадару]: «Валадару, маю для цябе таемнае слова». Той загадаў маўчаць, і выйшлі ўсе, якія пры ім былі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

дык сам вярнуўся ад балванаў, якія ў Галгале, і сказаў: у мяне ёсьць таемнае слова табе, цару. Той сказаў: цішэй! І выйшлі ад яго ўсе, што стаялі пры ім.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і, вярнуўшыся з Галгала, дзе былі ідалы, сказаў цару: «О цар, маю для цябе таемнае слова». І той загадаў маўчаць, і выйшлі ўсе, якія пры ім былі.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 3:19
8 Крыжаваныя спасылкі  

I ня мог Язэп больш вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: «Вывядзіце ўсіх людзей ад мяне!» I не застаўся ніхто пры ім, калі Язэп адкрыўся братам сваім.


І ўзяла яна патэльню, і выклала перад ім, але ён не хацеў есьці. І сказаў Амнон: «Няхай усе выйдуць ад мяне». І ўсе людзі выйшлі ад яго.


І яны злавалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі раздражнялі Яго.


Тых жа дванаццаць камянёў, якія былі ўзятыя з Ярдану, Егошуа паставіў у Гільгале,


Калі [Эгуд] даў яму дары, адпусьціў людзей, якія іх прынесьлі,


Эгуд падыйшоў да яго; а той сядзеў у летнім пакоі, які займаў сам. Эгуд сказаў: «Слова ад Бога маю сказаць табе». Той падняўся з пасаду.