прыйшлі людзі з Сыхему, з Шыло і Самарыі, восемдзясят чалавек з паголенымі бародамі, разьдзёртымі шатамі і нарэзамі на целе, і ў руках іхніх [былі] ахвяры хлебныя і кадзіла, каб прынесьці [гэта] ў Дом ГОСПАДА.
СУДЗЬДЗЯЎ 18:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І рэзьблены [ідал], якога зрабіў Міха, заставаўся ў іх увесь час, калі Дом Божы быў у Шыло. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І мелі ў сябе балвана, зробленага Міхам, увесь той час, калі дом Божы быў у Сіломе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і балван Міхі заставаўся ў іх увесь час, калі дом Божы быў у Сіло. |
прыйшлі людзі з Сыхему, з Шыло і Самарыі, восемдзясят чалавек з паголенымі бародамі, разьдзёртымі шатамі і нарэзамі на целе, і ў руках іхніх [былі] ахвяры хлебныя і кадзіла, каб прынесьці [гэта] ў Дом ГОСПАДА.
Ідзіце, прашу, да месца Майго ў Шыло, дзе даўней выбраў Я сялібу для імя Майго, і паглядзіце, што Я зрабіў яму з прычыны ліхоцьця народу Майго, Ізраіля.
І сабралася ўся грамада сыноў Ізраіля ў Шыло, і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая.
Той адказаў яму: «Мы ідзем з Бэтлеему Юдэйскага аж на ўзбоччы гары Эфраіма, адкуль былі пайшоўшы ў Бэтлеем Юдэйскі. І цяпер вяртаемся да Дому ГОСПАДА, але ніхто ня хоча прыняць нас у дом.
І сказалі: «Кожны год бывае сьвята ГОСПАДА ў Шыло, які на поўнач ад Бэтэлю, а на захад ад дарогі, што ідзе з Бэтэлю ў Сыхем, і на поўдзень ад Лебоны».
Калі ўбачыце дзяўчатаў з Шыло, якія выйшлі ў карагодах танчыць, выходзьце з вінаграднікаў і хапайце іх, кожны сабе жонку спасярод дочак Шыло, і вядзіце ў зямлю Бэн’яміна.
Штогод той чалавек хадзіў з гораду свайго ў Шыло, каб пакланіцца і скласьці ахвяру ГОСПАДУ Магуцьцяў. Былі там два сыны Гэлія: Хофні і Пінхас, сьвятары ГОСПАДА.
І паслалі народ у Шыло, каб прынесьлі адтуль Каўчэг Запавету ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах. Пры Каўчэгу Запавету Божага былі два сыны Гэлія, Хофні і Пінхас.