Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 18:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 Сыны Дана паставілі сабе рэзьбленага ідала, а Ёнатан, сын Гершома, сына Майсея, і сыны ягоныя былі сьвятарамі ў пакаленьні Дана аж да дня выгнаньня [ў няволю] зямлі гэтай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 І паставілі ў сябе сыны Данавыя балвана; а Ёнатан, сын Гірсона, сына Манасіі, сам і сыны ягоныя былі сьвятарамі ў племі Данавым да дня перасяленьня жыхароў той зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 І яны паставілі сабе выразанага балвана, а Ёнатан, сын Гэрсама, сына Майсея, а таксама сыны яго былі святарамі ў пакаленні Дана аж да дня страты гэтае зямлі;

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 18:30
20 Крыжаваныя спасылкі  

І ён меў у сябе бажніцу, і зрабіў эфод і тэрафімаў, і пасьвяціў аднаго з сыноў сваіх, каб быў ён у яго сьвятаром.


І вярнуў ён іх маці сваёй, якая сказала яму: «Гэтае срэбра я прысьвяціла ГОСПАДУ, з рукі маёй прызначана яно для сына майго, каб з яго зрабілі [ідала] рэзьбленага і літага з мэталю. А цяпер я аддаю яго табе».


Сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА. І ГОСПАД аддаў іх на сорак гадоў у рукі Філістынцаў.


I яна нарадзіла сына, і [Майсей] назваў імя ягонае Гершом, бо ён казаў: «Я стаўся прыхаднем у чужой зямлі».


Бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй вы будзеце сапсаваныя і зьвернеце са шляху, які я вам загадаў, і напаткаюць вас у апошнія дні няшчасьці, бо вы будзеце рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА і разгневаеце Яго справамі рук вашых».


І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, ты засьнеш з бацькамі тваімі, а народ гэты паўстане, і будзе чужаложыць з багамі чужымі зямлі гэтай, у якую ўвойдзе; і пакіне ён Мяне, і парушыць запавет Мой, які Я заключыў з ім.


“Пракляты чалавек, які зробіць выяву рэзьбленую або літую, брыдоту перад ГОСПАДАМ, твор рук рамесьніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І адкажа ўвесь народ, і скажа: “Амэн”.


Не рабіце сабе ідалаў і выяваў, і не стаўляйце слупоў, і каменных фігураў не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш.


Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.


і двух сыноў ейных, у якіх аднаго імя — Гершом, бо казаў Майсей: «Я стаўся прыхаднем у зямлі чужой»,


У дні Пэкаха, валадара Ізраіля, прыйшоў Тыглят-Пілесэр, валадар Асірыі, і здабыў Абэль-Бэт-Мааху, Янаах, Кэдэш, Хацор, Гілеад, Галілею і ўсю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асірыю.


І моцна загневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і адкінуў іх ад аблічча Свайго, і нікога не засталося, толькі адно калена Юды.


І ГОСПАД адкінуў усё насеньне Ізраіля, і прынізіў іх, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад аблічча Свайго.


І сыны Ізраіля хадзілі ў-ва ўсіх грахах Ерабаама, якія ён учыняў, і не пакідалі іх,


аж пакуль ГОСПАД не адкінуў Ізраіля ад аблічча Свайго, як прамовіў праз усіх слугаў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраіля з зямлі іхняй у Асірыю аж да гэтага дня.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы