ПСАЛТЫР 119:80 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай будзе сэрца маё беззаганным у [выкананьні] пастановаў Тваіх, каб я ня быў асаромлены. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай будзе сэрца маё беззаганнае ў пастановах Тваіх, і не пасаромлюся. |
Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя ў Ізраілі, аднак сэрца Асы было цалкам [з Госпадам] усе дні ягоныя.
Шчасьлівы чалавек, якому не палічыў ГОСПАД беззаконьняў, і ў духу якога няма нядбальства.
І Я выганю вас з яго сярэдзіны, і аддам вас у рукі чужынцам, і правяду суд над вамі.
Ісус убачыў Натанаэля, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма подступу».
Бо пахвала нашая гэткая — сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва ў вас.
Сёньня ГОСПАД, Бог твой, загадвае табе, каб ты выконваў пастановы гэтыя і прысуды, і захоўваў, і выконваў гэта ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй.
І цяпер, дзеткі, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.