Толькі Ёнатан, сын Асагэля, і Яхзэя, сын Тыквы, паўсталі супраць гэтага, а Мэшулям і Шабэтай, лявіты, дапамагалі ім.
НЭЭМІІ 3:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Старую Браму адбудоўвалі Ёяда, сын Пасэаха, і Мэшулям, сын Бэсодыі; яны палажылі бэлькі ў яе, паставілі вароты яе, і замкі яе, і завалы яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Старую браму папраўлялі Ёяда, сын Пасэаха і Мэшулам, сын Бэсодыі: яны накрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, і замкі яе і засаўкі яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І старую браму аднаўлялі Ёяда, сын Пасэа, і Масала, сын Бэсодыі; яны пакрылі яе бярвеннем, і паставілі ў ёй дзверы, і завалы, і засаўкі. |
Толькі Ёнатан, сын Асагэля, і Яхзэя, сын Тыквы, паўсталі супраць гэтага, а Мэшулям і Шабэтай, лявіты, дапамагалі ім.
і ад Брамы Эфраіма, [мінаючы] Браму Старую, Браму Рыбную, Вежу Хананэля і Вежу Мэа аж да Брамы Авечай, і спыніліся пры Браме Варты.
А каля іх адбудоўвалі Тэкойцы; але магнаты іхнія не схілілі шыі свае ў працы для ГОСПАДА свайго.