Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




НЭЭМІІ 3:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

За ім адбудоўваў Біннуй, сын Хэнадада, іншы адцінак, ад дому Азарыі аж да рогу і вугла.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

За ім папраўляў Бінуй, сын Хэнадада, на другім участку, ад дома Азарыі да рога і павароту.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

За ім адбудаваў Бэнуй, сын Гэнадада, іншы ўчастак, ад дома Азарыі аж да рога і завароту.

Глядзіце раздзел



НЭЭМІІ 3:24
7 Крыжаваныя спасылкі  

І сталі Ешуа, сыны ягоныя і браты ягоныя, Кадміэль і сыны ягоныя, сыны Юды, як адзін [чалавек], каб кіраваць выкананьнем працаў у Доме Божым, [разам з] сынамі Хэнадада, сынамі іхнімі і братамі іхнімі, лявітамі.


і браты іхнія: Шэванія, Годыя, Келіта, Пэлая, Ханан,


І лявіты: Ешуа, сын Азаніі, Біннуй з сыноў Хэнадада, Кадміэль,


Другі адцінак адбудоўвалі Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава, [яны адбудоўвалі] таксама Вежу Печаў.


А каля яго Езэр, сын Ешуа, начальнік Міц­пы, адбудоўваў другі адцінак, насуп­раць уваходу ў збраёўню на рагу.


За імі адбудоўваў Бэн’ямін і Хашуў насупраць дому свайго; за імі адбудоўваў Азарыя, сын Маасэі, сына Ананіі, каля дому свайго.


За імі Тэкойцы, адбудоўвалі другі адцінак, ад [месца] насупраць вялікай высунутай вежы аж да муру Афэла.