І вывеў яго вонкі, і сказаў: «Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх». І сказаў яму: «Такім будзе насеньне тваё».
НАВУМА 3:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты памножыла купцоў сваіх больш, чым зорак на небе; але хрушчы раскінуць [крылы] і палятуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Купцоў у цябе стала больш, чым зорак на небе; але гэтая саранча расьсеецца і паляціць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памнажай купцоў сваіх, як зоркі на небе; а саранча скінула шкуру і паляцела. |
І вывеў яго вонкі, і сказаў: «Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх». І сказаў яму: «Такім будзе насеньне тваё».
дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу насеньне тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора; і ўспадкаеміць насеньне тваё брамы ворагаў сваіх.
І сыноў іхніх Ты памножыў, як зоркі нябесныя, і прывёў іх у тую зямлю, пра якую Ты казаў бацькам іхнім, што яны ўвойдуць і возьмуць у спадчыну яе.
Хто пастанавіў гэта адносна Тыру, які раздаваў кароны? Купцы ягоныя былі князямі, а гандляры ягоныя [былі] ў славе на зямлі.
Як незьлічоныя войскі нябесныя і як нязьмерны пясок марскі, так Я памножу насеньне Давіда, слугі Майго, і лявітаў, слугаў Маіх».
Тое, што засталося ад вусеняў, зьела саранча, што засталося ад саранчы, зьелі хрушчы, што засталося ад хрушчоў, паелі чэрві.