І быў там нейкі чалавек Бэліяла на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і сказаў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!»
НАВУМА 1:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) З цябе выйшаў той, які задумаў ліха супраць ГОСПАДА, дарадца Бэліяла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зь цябе павёўся той, хто намысьліў ліхое супроць Госпада, хто склаў змову бязбожную. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З цябе выйшаў той, хто задумаў ліха супраць Госпада, спланаваўшы ліхія намеры. |
І быў там нейкі чалавек Бэліяла на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і сказаў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!»
І няхай не падманвае вас Эзэкія надзеяй на ГОСПАДА, кажучы: "Выратоўваючы, выратуе нас ГОСПАД і не аддасьць горад гэты ў рукі валадара Асірыі".
І сабраліся да яго людзі пустыя, сыны Бэліяла, і ўмацаваліся супраць Рэхабаама, сына Салямона. А Рэхабаам быў малады і слабы сэрцам, і ня вытрымаў перад абліччам іхнім.
І сказаў мне ГОСПАД: «Сыне чалавечы, вось мужы, у думках якіх ліхота і якія ў гэтым горадзе распаўсюджваюць рады ліхія.
Гора тым, якія прыдумляюць беззаконьне і абдумваюць ліхоцьце на ложках сваіх, а ў сьвятле раніцы выконваюць гэта, бо гэта ў моцы рук іхніх.
Што вы задумалі супраць ГОСПАДА? Ён учыніць загубу, не паўстане ў другі раз бедства.