МАЦЬВЕЯ 6:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё. |
І будзе бясьпечны час твой, багацьцем збаўленьня [будзе] мудрасьць і веданьне. Страх ГОСПАДАЎ будзе скарбам ягоным.
А вочы твае і сэрца тваё [прагнуць] толькі карысьці тваёй, каб праліваць кроў нявінную, каб чыніць крыўды і гвалты.
Абмый ад ліхоты сэрца тваё, Ерусалім, каб ты быў уратаваны! Дакуль жа будуць у табе думкі твае нягодныя?
Спараджэньне яхідны! Як вы можаце гаварыць добрае, калі вы злыя? Бо з перапоўненага сэрца гавораць вусны.
якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.
Я, Павал, напісаў маёю рукою: «Я аддам»; каб не казаць табе, што ты і самім сабою мне вінны.
Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога,