МАЦЬВЕЯ 13:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ён прамовіў: “Не, каб, зьбіраючы кукаль, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ён сказаў: не, каб, выбіраючы куколь, вы не павырывалі разам зь ім і пшаніцы; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ён сказаў: “Не, каб часам, збіраючы кукаль, не выкаранілі з ім і пшаніцу. |
Ён жа сказаў ім: “Вораг чалавек зрабіў гэтае”. А слугі сказалі яму: “Дык хочаш, мы пойдзем і зьбярэм яго?”
Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: 'Зьбярыце спачатку кукаль і зьвяжыце яго ў снапы, каб спаліць іх, а пшаніцу зьбярыце ў сьвіран мой'”».