МАЦЬВЕЯ 1:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сальмон нарадзіў Боаза ад Рахаў; Боаз нарадзіў Абэда ад Рут; Абэд нарадзіў Есэя; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руты; Авід спарадзіў Ясея; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Салмон быў бацькам Баоза ад Рахаб, а Баоз быў бацькам Абэда ад Рут, а Абэд быў бацькам Ясэя, |
Вераю Рахаў распусьніца, з супакоем прыняўшы выведчыкаў, не загінула з тымі, якія не скарыліся.
Падобна і Рахаў распусьніца ці не праз учынкі была апраўданая, прыняўшы пасланцоў і выправіўшы [іх] другой дарогаю?
І вярнулася Наомі, і Рут Мааўлянка, нявестка ейная, з ёю вярнулася з палёў Мааву, і прыйшлі яны ў Бэтлеем на пачатку жніва ячменю.
І ўзялі яны сабе жонак Мааўлянак, імя адной — Орпа, а імя другой — Рут. І яны жылі там гадоў дзесяць.