ЛЯВІТ 13:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) няхай сьвятар агледзіць пляму, і калі яна паглыблена адносна скуры і валасы на ёй сталіся жоўтыя і ценькія, сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта паршывасьць, праказа галавы або барады. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і агледзіць сьвятар струплю, і яна будзе заглыбленая ў скуры і валасы на ёй жаўтлявыя і тонкія, дык сьвятар абвесьціць іх нячыстымі: гэта пархатасьць, гэта праказа на галаве, альбо на барадзе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хай агледзіць яе святар, і калі яна будзе паглыблена адносна акружаючай скуры і валасы на ёй сталіся жоўтымі і тонкімі, дык святар прызнае іх нячыстымі. Гэта паршывасць, праказа галавы або барады. |
А калі сьвятар агледзіць пляму паршывасьці, і вось, яна не паглыблена адносна скуры, і няма чорных валасоў на ёй, сьвятар адасобніць хворага на паршывасьць на сем дзён.
У сёмы дзень сьвятар агледзіць пляму, і вось, паршывасьць не пашырылася і на ёй няма жоўтых валасоў, і паршывасьць не паглыбілася адносна скуры.