«Калі ў чалавека на скуры цела ягонага зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, і будзе на скуры цела ягонага хвароба праказы, няхай прывядуць яго да Аарона сьвятара, або да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў.
ЛЯВІТ 13:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі яна, пашыраючыся, пашырыцца на скуры, сьвятар прызнае яго нячыстым. Бо гэта хвароба [праказы]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі яна пачне вельмі пашырацца па скуры, дык сьвятар абвесьціць яго нячыстым: гэта струпля; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж яна разрасцецца, то святар прызнае на ім праказу. Гэта бо хвароба праказы. |
«Калі ў чалавека на скуры цела ягонага зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, і будзе на скуры цела ягонага хвароба праказы, няхай прывядуць яго да Аарона сьвятара, або да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў.
А калі сьвятар убачыць, што вось, няма белых валасоў, і што пляма не паглыблена адносна скуры, і што яна пацямнеўшы, сьвятар адасобніць яго на сем дзён.
А калі пляма застанецца бяз зьмены і не пашырыцца, гэта шнар на скуле, і сьвятар прызнае яго чыстым.
У сёмы дзень вернецца сьвятар і агледзіць [дом]. І вось, пашырылася хвароба на сьцяне дому.