I будзе яна на чале Аарона, і панясе Аарон беззаконьне, [якое будзе ў] асьвячоных рэчах, якія пасьвяцілі сыны Ізраіля, у-ва ўсіх дарах, якія пасьвяцілі яны. I будзе яна на чале ягоным заўсёды, каб былі [дары] даспадобы перад абліччам ГОСПАДА.
ЛЯВІТ 10:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Чаму ня зьелі вы ахвяры за грэх у месцы сьвятым? Бо гэта сьвятое сьвятых. Яна дадзена вам, каб зьняць правіны з грамады, каб ачысьціць яе перад абліччам ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) чаму вы ня елі ахвяры за грэх на сьвятым месцы? бо яна сьвятыня вялікая, і яна дадзена вам, каб здымаць грахі з супольства, і ачышчаць іх перад Госпадам: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Чаму не з’елі вы ахвяру за грэх у святым месцы? Гэта ж самая святая рэч. Яна дадзена вам, каб вы знімалі грахі з супольнасці для ачышчэння іх перад Госпадам. |
I будзе яна на чале Аарона, і панясе Аарон беззаконьне, [якое будзе ў] асьвячоных рэчах, якія пасьвяцілі сыны Ізраіля, у-ва ўсіх дарах, якія пасьвяцілі яны. I будзе яна на чале ягоным заўсёды, каб былі [дары] даспадобы перад абліччам ГОСПАДА.
I будуць яны на Аароне і на сынах ягоных, калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня або набліжацца да ахвярніка, каб служыць у сьвятыні, і [тады] яны не панясуць беззаконьня і не памруць. [Гэта] пастанова вечная для яго і насеньня ягонага пасьля яго.
І панясе казёл з сабой усе правіны іхнія ў зямлю бязьлюдную, і выганіць ён казла ў пустыню.
Але можа ён есьці хлеб Бога свайго як з [дароў] сьвятых, так і са сьвятога сьвятых.
і ня будуць сьцягваць на іх віну, калі будуць есьці сьвятыя рэчы. Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх”».
І сказаў ГОСПАД Аарону: «Ты і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой будзеце насіць [віну за] беззаконьні адносна Сялібы. Ты і сыны твае будзеце насіць [віну за] беззаконьні адносна сьвятарства вашага.
На наступны дзень бачыць Ян Ісуса, Які ішоў да яго, і кажа: «Вось Ягня Божае, Які бярэ на Сябе грэх сьвету.
Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.
гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.
Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.