Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 27:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прынёс Майсей справу іхнюю перад аблічча ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І падаў Майсей справу іхнюю Госпаду.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І прынёс Майсей справу іх на суд Госпада,

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 27:5
12 Крыжаваныя спасылкі  

Я б прынёс перад аблічча Ягонае справу маю і напоўніў бы вусны мае нараканьнямі.


I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра ўсё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля.


Яны пакінулі яго пад вартай, бо ня ведалі, што з ім зрабіць.


І стане ён перад абліччам Элеазара сьвятара, а ён пра яго спытаецца перад абліччам ГОСПАДА праз суд урыму. Паводле [слова] з вуснаў Ягоных будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраіля з ім, і ўся грамада».


Чаму мае зьнікнуць імя бацькі нашага з сям'і ягонай, бо ня меў ён сына? Дайце нам уласнасьць паміж братоў бацькі нашага».


І сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы:


і сказалі: «Гаспадару нашаму загадаў ГОСПАД жэрабям падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраіля, і гаспадар наш атрымаў загад ГОСПАДА даць спадчыну Цэлафхада, брата нашага, дочкам ягоным.


І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, і я паслухаю, што адносна вас загадае ГОСПАД».


І яны прыйшлі перад аблічча Элеазара сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам спадчыну між братоў нашых». І далі ім паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга.