Няхай будуць у вас вагі праведныя, эфа праведная і гін праведны. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай.
ЗАХАРЫІ 5:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я сказаў: “Што гэта?” І ён сказаў: “Гэта эфа выходзіць”. І сказаў: “Гэта вока іхняе ў-ва ўсёй зямлі”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж я сказаў: што гэта? Ён адказваў: гэта выходзіць эфа, і сказаў: гэта - вобраз іх па ўсёй зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я сказаў: «Дык што ж гэта?» І ён гаворыць: «Гэта выходзіць эфа». І казаў: «Гэта ёсць грэх іх ува ўсёй зямлі». |
Няхай будуць у вас вагі праведныя, эфа праведная і гін праведны. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай.
кажучы: «Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім [сьвірны] са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым [цану] сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых,
каб купляць бедных за срэбра і ўбогага — за [пару] сандалаў, і продаць высеўкі збожжа».
І Я наведаю ў той дзень усіх, якія скачуць праз парог, якія напаўняюць дом гаспадара свайго гвалтам і падманам.
І вось накрыўка з волава паднялася, і вось, жанчына нейкая сядзіць у сярэдзіне эфы.