А Элісэй захварэў немаччу, ад якой потым памёр. І прыйшоў да яго Егааш, валадар Ізраіля, і плакаў перад абліччам ягоным, і казаў: «Ойча мой, ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя!»
ЗАХАРЫІ 1:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бацькі вашыя, дзе яны? І прарокі ці жывуць вечна? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бацькі вашыя - дзе яны? ды і прарокі, ці будуць яны вечна жыць? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзе цяпер бацькі вашы? Ды ці ж прарокі жывуць вечна?” |
А Элісэй захварэў немаччу, ад якой потым памёр. І прыйшоў да яго Егааш, валадар Ізраіля, і плакаў перад абліччам ягоным, і казаў: «Ойча мой, ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя!»
І памёр Элісэй, і пахавалі яго. А дружыны Мааву нападалі на зямлю [Ізраіля], прыходзячы штогод.
Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.
і будуць баяцца вышыняў, і жахацца на дарозе; і заквітнее дрэва мігдалёвае, і пацяжэе саранча, і асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, і будуць хадзіць вакол яго па вуліцы плачкі,
«Павярніся і вазьмі сабе іншы скрутак, і напішы на ім усе словы папярэднія, якія былі ў першым скрутку, які спаліў Егаякім, валадар Юды.
Тады сказалі Яму Юдэі: «Цяпер мы ведаем, што маеш дэмана. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: хто захавае слова Маё, не пакаштуе смерці на вякі.
Бо Давід, паслужыўшы ў сваім пакаленьні намеру Божаму, памёр і далучыўся да бацькоў сваіх, і ўбачыў парахненьне,
І памёр Самуэль, і сабраўся ўвесь Ізраіль, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным у Раме. А Давід устаў і пайшоў у пустыню Паран.