Ад дзён бацькоў нашых аж да дня гэтага мы ў вялікай правіне; і за беззаконьні нашыя мы, валадары нашыя, сьвятары нашыя аддадзеныя ў руку валадароў земляў [гэтых] пад меч, у палон, на рабаваньне і на асаромленьне аблічча, як у дзень гэты.
ЕРАМІІ 7:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці Мяне яны абражаюць, кажа ГОСПАД, ці больш сябе, на ганьбу абліччаў сваіх? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ці Мяне засмучаюць яны? кажа Гасподзь: ці не саміх сябе сабе на сорам? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Ці Мяне правакуюць да гневу, — кажа Госпад, — ці сябе саміх, на ўласную ганьбу?”» |
Ад дзён бацькоў нашых аж да дня гэтага мы ў вялікай правіне; і за беззаконьні нашыя мы, валадары нашыя, сьвятары нашыя аддадзеныя ў руку валадароў земляў [гэтых] пад меч, у палон, на рабаваньне і на асаромленьне аблічча, як у дзень гэты.
Калі ты саграшыш, што зробіш ты Яму? І калі грахі твае памнажаюцца, чым ты зашкодзіш Яму?
А калі адмовіцеся і ня будзеце слухаць, вынішчыць вас меч, бо гэта сказалі вусны ГОСПАДА!»
Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, Моцны Ізраіля: «Я буду цешыцца з супраціўнікаў Маіх, і адпомшчу ворагам Маім.
Зьніякавеюць і асаромяцца ўсе разам, і пойдуць у ганьбе тыя, якія робяць выявы [ідалаў].
Самлела тая, якая сямёх нарадзіла, аддала душу сваю, зайшло сонца ейнае, калі яшчэ дзень [быў], засаромілася і зьбянтэжылася. А рэшту іхнюю Я аддам пад меч перад абліччам ворагаў іхніх, кажа ГОСПАД».
Ці ж не зрабілася з табою гэта з-за таго, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, калі Ён вёў цябе дарогаю?
Карае цябе ліхота твая, і адступніцтва тваё асуджае цябе. Дык ведай і пабач, што ліхім і горкім ёсьць тое, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, і ня маеш страху Майго ў табе, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў.
Але ГОСПАД са мною як волат магутны; таму тыя, што перасьледуюць мяне, спатыкнуцца і не перамогуць, моцна асаромяцца, бо не даб’юцца посьпеху, [атрымаюць] ганьбу вечную, якая не забудзецца.
Усіх пастыраў тваіх будзе пасьвіць вецер, а тыя, што любілі цябе, пойдуць у няволю. Вось тады ты засаромішся і пачырванееш з прычыны ўсёй ліхоты тваёй.
Але вы не паслухалі Мяне, кажа ГОСПАД, каб не гнявіць Мяне справамі рук вашых на ліха для вас.
Мы ляжым у сораме нашым, і ганьба нашая нас пакрывае, бо мы зграшылі супраць ГОСПАДА, Бога нашага, мы і бацькі нашыя, ад маладосьці нашай аж да дня гэтага, і ня слухалі мы голасу ГОСПАДА, Бога нашага”.
за ліхоту, якую яны ўчынілі, каб гнявіць Мяне, ходзячы кадзіць і служыць іншым багам, якіх ня ведалі ані яны, ані вы, ані бацькі вашыя.
Вось, голас ляманту дачкі народу Майго з зямлі далёкай: “Няўжо няма ГОСПАДА на Сыёне? Няўжо няма ў ім валадара Ягонага?” Навошта яны зьневажалі Мяне ідаламі сваімі, марнымі [багамі] чужымі?
Бо голас галашэньня чуваць з Сыёну: “Як мы зьнішчаны, мы вельмі асаромленыя, бо мусім пакінуць зямлю сваю, пакінуць паселішчы нашыя!”
Ты чужаложыла з сынамі Эгіпту, суседзямі тваімі, вялікімі целам [сваім], і павялічвала чужалоствы твае, каб гнявіць Мяне.