Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 22:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Усіх пастыраў тваіх будзе пасьвіць вецер, а тыя, што любілі цябе, пойдуць у няволю. Вось тады ты засаромішся і пачырванееш з прычыны ўсёй ліхоты тваёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Усіх пастыраў тваіх зьмяце вецер, і сябры твае пойдуць у палон; - і тады ты будзеш пасаромлены і паганьбаваны за ўсе ліхадзействы твае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Усіх тваіх пастыраў будзе пасвіць вецер, а твае палюбоўнікі пойдуць у няволю. Вось тады пасаромеешся і пачырванееш з прычыны ўсялякае ліхоты тваёй.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 22:22
24 Крыжаваныя спасылкі  

Гора пастуху нягоднаму, які пакідае авечак! Меч на рамяно ягонае і на правае вока ягонае! Рамяно ягонае сухасьцю ссохне, і правае вока ягонае цемраю зацемрыцца».


Хоць ён прыносіць плады між братамі, прыйдзе вецер усходні. Вецер ГОСПАДА з пустыні ўзьнімаецца, і прыбярэ жаролы ягоныя, і высушыць крыніцы ягоныя. Ён спустошыць скарбніцу ўсіх начыньняў каштоўных.


Шматлікія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасьць Маю і зрабілі поле Маё ўлюблёнае пустыняй бязьлюднай.


Бо неразумныя [былі] пастыры і не зьвярталіся да ГОСПАДА, таму не пашанцавала ім, і ўвесь статак іхні расьсеяўся.


Але ГОСПАД са мною як волат магутны; таму тыя, што перасьледуюць мяне, спатыкнуцца і не перамогуць, моцна асаромяцца, бо не даб’юцца посьпеху, [атрымаюць] ганьбу вечную, якая не забудзецца.


І ўсе мы сталіся як нячысты, і ўся праведнасьць наша як заплямленая [месячнымі] адзежа, і мы ўсе вянем, як лісьце, і беззаконьні нашыя панесьлі нас як вецер.


І я прыбраў трох пастухоў за адзін месяц, і адвярнулася душа мая ад іх, і таксама душа іхняя грэбуе мною.


Падхопіць іх вецер крыламі сваімі, і будуць яны асаромленыя ахвярамі сваімі.


Таксама ад яго зыйдзеш ты, і рукі твае [будуць] на галаве тваёй, бо ГОСПАД адкінуў тых, на якіх ты спадзявалася, і ты ня будзеш мець посьпеху з імі”».


Сьвятары не казалі: “Дзе ГОСПАД?” І тыя, што трымаюць Закон, ня ведалі Мяне; і пастухі паўсталі супраць Мяне, і прарокі прарочылі на карысьць Баала і пайшлі за тымі, якія не даюць дапамогі.


Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, слугі Мае будуць есьці, а вы будзеце галадаць; слугі Мае будуць піць, а вы будзеце смагнуць; слугі Мае будуць радавацца, а вы будзеце асаромленыя.


А ты, зруйнаваная, што будзеш рабіць? Хоць апранешся ў кармазын, хоць начэпіш аздобы залатыя і падмалюеш фарбай вочы твае, надарма ўпрыгожваешся, бо пагарджаюць табою палюбоўнікі твае, цікуюць яны на жыццё тваё.


Прарокі будуць як вецер, і ня будзе ў іх слова. І гэтак ім станецца.


Ці Мяне яны абражаюць, кажа ГОСПАД, ці больш сябе, на ганьбу абліччаў сваіх?


Усе, што любілі цябе, забыліся пра цябе, і не шукаюць цябе, бо Я ўдарыў цябе ўдарам варожым, жудаснай карай за шматлікія беззаконьні твае, бо памножыліся грахі твае.


Эфраім пасьвіць вецер і гоніцца за ветрам усходнім. Увесь дзень ён памнажае хлусьню і спусташэньне, і заключае запавет з Асірыяй, і выносіць алей у Эгіпет.


Як лёгка ты мяняеш шляхі твае! Таксама Эгіпет асаро­міць цябе, як асароміла цябе Асірыя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы