Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 6:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Да яе прыйдуць пастухі са статкамі сваімі, паставяць намёты навокал яе, і будуць пасьвіць кожны, дзе хоча.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Пастухі са статкамі сваімі прыйдуць да яе, раскінуць намёты вакол яе; кожны будзе пасьвіць сваю дзялянку.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Да яе прыбудуць пастухі са сваімі статкамі, разаб’юць палаткі навокал яе, і кожны будзе пасвіць сваю частку.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 6:3
8 Крыжаваныя спасылкі  

І ГОСПАД паслаў суп­раць яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх супраць Юды, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз слугаў Сваіх, прарокаў.


Шматлікія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасьць Маю і зрабілі поле Маё ўлюблёнае пустыняй бязьлюднай.


Сьпяць пастухі твае, валадару Асірыі, слаўныя твае ляжаць, расьцярушаны народ твой па горах, і няма каму сабраць яго.


Бо прыйдуць на цябе дні, і ворагі твае аточаць цябе валам, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,