Дачка Сыёну пакінута як намёт у вінаградніку, як будан у агародзе, як горад у аблозе.
ЕРАМІІ 6:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я спустошу дачку Сыёну, прыгожую і далікатную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я зруйную дачку Сіёна, прыгожую і сьпешчаную. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыгожую і далікатную дачку Сіёна прымусіў Я змоўкнуць. |
Дачка Сыёну пакінута як намёт у вінаградніку, як будан у агародзе, як горад у аблозе.
Чую голас быццам парадзіхі, нібы стогн жанчыны, якая першы раз нараджае, голас дачкі Сыёну, якая памірае і выцягвае рукі свае: “Гора мне, бо млее душа мая між забойцаў!”
Як закрыў Госпад хмарай гневу Свайго дачку Сыёну, скінуў з неба на зямлю славу Ізраіля і не ўзгадаў у дзень гневу Свайго пра падножжа пад ногі Свае.
Што я засьведчу табе? З кім параўнаю цябе, дачка Ерусаліму? Каго параўнаю з табою, каб пацешыць цябе, дзяўчына, дачка Сыёну? Бо вялікая, як мора, загуба твая. Хто можа вылечыць цябе?
Тыя, што елі прысмакі, зьнемагаюць на вуліцах; тыя, што апраналіся ў пурпур, абдымаюць [купы] гною.
Жанчына ў цябе, вельмі чульлівая і далікатная, што не хацела нагі паставіць на зямлю дзеля далікатнасьці і расьпешчанасьці, будзе глядзець ліхім вокам на мужа ўлоньня свайго, на сына свайго і на дачку сваю