І станецца, калі споўніцца семдзясят гадоў, Я пакараю валадара Бабілонскага і народ гэты, кажа ГОСПАД, за беззаконьні іхнія, і зямлю Халдэйцаў, і зраблю яе пустэчай вечнай.
ЕРАМІІ 51:62 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і скажаш: “ГОСПАДЗЕ, Ты прамовіў пра месца гэтае, што зьнішчыш яго так, што ня будзе ў ім жыхароў, ані людзей, ані быдла, бо будзе яно пустэчаю вечнай”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і скажы: Госпадзе! Ты прамовіў пра месца гэтае, што зьнішчыш яго так, што не застанецца ў ім ні чалавека, ні быдла, а яно будзе вечнаю пустэльняю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і скажы: “Госпадзе, Ты прадказаў пра гэтае месца, што знішчыш яго так, што не будзе ў ім жыхароў, — ні чалавека, ні жывёлы, — і будзе яно пустыняй вечна”. |
І станецца, калі споўніцца семдзясят гадоў, Я пакараю валадара Бабілонскага і народ гэты, кажа ГОСПАД, за беззаконьні іхнія, і зямлю Халдэйцаў, і зраблю яе пустэчай вечнай.
вось, Я пашлю і зьбяру ўсе плямёны поўначы, кажа ГОСПАД, і Навухаданосара, валадара Бабілону, слугу Майго. І Я прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхароў ейных, і на ўсе народы навокал, і зраблю іх закляцьцем, і ўчыню іх страхоцьцем, і пасьмешышчам, і руінай вечнай.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. На месцы гэтым зруйнаваным, без людзей і без жывёлы, і ў-ва ўсіх гарадах ягоных будзе зноў прыстанішча для пастухоў, якія прыгналі авечак на адпачынак.
Зьбянтэжылася маці вашая, асаромленая тая, якая вас нарадзіла. Вось, яна будзе апошняй з народаў, пустыняй, сухою [зямлёй] і стэпам.
Дзеля гневу ГОСПАДА ня будзе ніхто жыць на ёй, але ўся яна станецца пусткаю. Кожны, хто будзе праходзіць праз Бабілон, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.
Бо ідзе супраць яго народ з поўначы. Ён пераменіць зямлю іхнюю ў пустэчу, і ніхто ня будзе жыць у ёй, ад чалавека да жывёлы, [усе] ўцякуць і адыйдуць [адтуль].
Дрыжыць зямля і трасецца, бо зьдзяйсьняецца намер ГОСПАДА супраць Бабілону, каб зрабіць зямлю Бабілонскую пусткай бязьлюднай.
І станецца Бабілон руінаю, прыстанішчам цмокаў, страхоцьцем і пасьмешышчам, і бязьлюдзьдзем.
Гарады ягоныя сталіся пустэчаю, зямлёю сухою і стэпам, зямлёю, дзе ніводзін чалавек не жыве і ня ходзіць па ёй сын чалавечы.
І сказаў Ярэмія Сэраі: «Калі ты прыйдзеш у Бабілон, тады ўбачыш і прачытаеш усе словы гэтыя,
Я зраблю цябе вечнай пусткаю, гарады твае ня будуць абжытыя, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД.