ЕРАМІІ 39:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія здаліся яму, і рэшту народу, якая засталася, Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў у Бабілон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А рэшту людзей, якія заставаліся ў горадзе, і перабежчыкаў, якія перайшлі да яго, і іншы астатні люд Навузардан, начальнік целаахоўцаў, перасяліў у Вавілон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да яго, і ўсіх, хто застаўся з майстроў, Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, павёў у няволю ў Бабілон. |
І сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і будуць яны эўнухамі ў палацы валадара Бабілону».
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія ўцяклі да валадара Бабілонскага, і рэшту мноства [людзей простых] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.
І ўзяў іх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і завёў да валадара Бабілонскага ў Рыўлю.
Дзеля таго пойдзе ў няволю народ Мой, бо ён ня мае разуменьня, і магнаты ягоныя будуць галадаваць, а мноства ягонае пасохне ад смагі.
Бо гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я гэтым разам выкіну далёка жыхароў зямлі гэтай, і прыцісну іх, каб яны знайшлі [Мяне]”.
І Я выкіну вас з зямлі гэтай у зямлю, якой вы ня ведаеце, ані вы, ані бацькі вашыя, і вы будзеце там служыць іншым багам удзень і ўначы, бо Я не зьяўлю для вас літасьці”.
І як фігі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя, кажа ГОСПАД, так Я аддам Сэдэкію, валадара Юды, і князёў ягоных, і рэшту Ерусаліму, тых, якія засталіся ў зямлі гэтай, і жыхароў зямлі Эгіпецкай,
І сказаў валадар Сэдэкія Ярэміі: «Я баюся людзей Юды, якія перайшлі да Халдэйцаў, каб яны часам ня выдалі мяне ў рукі іхнія і каб тыя ня зьдзекваліся з мяне».
Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА пасьля таго, як вызваліў яго з Рамы Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, калі ён узяў яго, а ён быў закуты ў кайданы сярод усіх выгнанцаў з Ерусаліму і Юды, якія мелі быць выведзеныя ў Бабілон.
І пачулі ўсе князі войскаў, якія [былі] ў полі, яны самі і людзі іхнія, што валадар Бабілонскі вызначыў над краем Гедалію, сына Ахікама, і што даручыў яму мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і ўбогіх зямлі, якія не былі выгнаныя ў Бабілон.
І ўзяў іх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і завёў іх да валадара Бабілонскага ў Рыўлю.
І забіў іх валадар Бабілонскі, і замардаваў іх у Рыўлі ў зямлі Хамат. І быў выгнаны Юда з зямлі сваёй.
Тады Данііл зьвярнуўся з радаю і разумнасьцю да Арыёха, начальніка варты валадара, які выйшаў, каб забіваць мудрацоў Бабілонскіх.
А вас Я расьцярушу між народамі і пушчу меч усьлед за вамі; і будзе зямля вашая пусткаю, а гарады вашыя будуць руінамі.
І расьцярушыць вас ГОСПАД сярод народаў, і няшмат з вас застанецца сярод народаў, да якіх выселіць вас ГОСПАД.