“Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Вось, Я адвярну назад прылады ваенныя, якія ў руках вашых і якімі вы ваюеце з валадаром Бабілонскім і з Халдэйцамі, што аблягаюць вас звонку муроў, і зьбяру іх у сярэдзіне гораду гэтага.
ЕРАМІІ 38:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта кажа ГОСПАД. Хто застанецца ў горадзе гэтым, памрэ ад мяча, голаду і заразы. А хто пяройдзе да Халдэйцаў, застанецца жыць, і будзе для яго душа ягоная, як здабыча, і будзе жыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) так кажа Гасподзь: хто застанецца ў гэтым горадзе, памрэ ад меча, голаду і пошасьці з паморкам; а хто выйдзе да Халдэяў, будзе жывы, і душа яму будзе замест здабычы, і ён застанецца жывы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гэта кажа Госпад: “Хто застанецца ў гэтым горадзе, памрэ ад меча, голаду і пошасці, хто ж пяройдзе да халдэяў, застанецца жыць, і душа яго будзе здабычаю яму, і будзе жыць”. |
“Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Вось, Я адвярну назад прылады ваенныя, якія ў руках вашых і якімі вы ваюеце з валадаром Бабілонскім і з Халдэйцамі, што аблягаюць вас звонку муроў, і зьбяру іх у сярэдзіне гораду гэтага.
І як фігі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя, кажа ГОСПАД, так Я аддам Сэдэкію, валадара Юды, і князёў ягоных, і рэшту Ерусаліму, тых, якія засталіся ў зямлі гэтай, і жыхароў зямлі Эгіпецкай,
А народ, які схіліць карак свой пад ярмо валадара Бабілонскага і будзе служыць яму, Я пакіну яго ў зямлі ягонай, кажа ГОСПАД, і ён будзе абрабляць яе і будзе жыць на ёй"”.
Дзеля чаго вы маеце паміраць, ты і народ твой, ад мяча, голаду і заразы, як гэта прамовіў ГОСПАД пра народ, які ня будзе служыць валадару Бабілонскаму?
Але гэта кажа ГОСПАД да валадара, які сядзіць на пасадзе Давіда, і да ўсяго народу, які жыве ў горадзе гэтым, да братоў вашых, якія ня выйшлі з вамі на выгнаньне:
І Я буду перасьледаваць іх мячом, голадам і заразай, і аддам іх на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі, на праклён, на аслупяненьне, на насьмешку і на ганьбу сярод усіх народаў, да якіх Я выгнаў іх,
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД. Вы не паслухалі Мяне, каб абвясьціць свабоду кожны брату свайму і кожны бліжняму свайму. Вось, Я абвяшчаю вас свабоднымі, кажа ГОСПАД, [ісьці] пад меч, заразу і голад, і Я аддам вас на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі.
Бо Я, выбаўляючы, выбаўлю цябе, і ты не ўпадзеш ад мяча, і будзе ў цябе душа твая, як здабыча, бо ты спадзяваўся на Мяне, кажа ГОСПАД”».
І станецца, што ўсе людзі, якія зьвярнулі абліччы свае, каб ісьці ў Эгіпет, каб там пасяліцца, памруць ад мяча, голаду і заразы, і ніводзін з іх ня выратуецца і не ўцячэ ад ліха, якое Я спашлю на іх”.
І цяпер, ведаючы, ведайце, што вы паўміраеце ад мяча, голаду і заразы ў месцы, куды хочаце ісьці, каб там пасяліцца».
І Я наведаю тых, якія жывуць у зямлі Эгіпецкай, як наведаў Ерусалім, мячом, голадам і заразаю.
А ты шукаеш для сябе вялікага? Не шукай! Бо вось, Я прыводжу ліха на кожнае цела, кажа ГОСПАД, а табе дам душу тваю як здабычу ў кожным месцы, куды ты пойдзеш”».
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Нават калі Я прывяду на Ерусалім гэтыя чатыры зьнішчальныя плягі Мае: меч, голад, дзікіх зьвяроў і заразу, каб зьнішчыць у ім чалавека і быдла,
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Ударай у далоні твае, і тупай нагою тваёй, і кажы: "Гора дзеля ўсякіх брыдотаў ліхіх дому Ізраіля, бо будуць яны падаць ад мяча, голаду і заразы".
Меч звонку, а зараза і голад у сярэдзіне. Хто на полі, той загіне ад мяча, а хто ў горадзе, таго голад і зараза загубіць.