Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 42:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І станецца, што ўсе людзі, якія зьвярнулі абліччы свае, каб ісьці ў Эгіпет, каб там пасяліцца, памруць ад мяча, голаду і заразы, і ніводзін з іх ня выратуецца і не ўцячэ ад ліха, якое Я спашлю на іх”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І вось, каторыя павернуць твар свой, каб ісьці ў Егіпет і там жыць, памруць ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці, і ніводзін зь іх не застанецца і не пазьбегне таго бедства, якое я навяду на іх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І людзі, якія звярнулі абліччы свае, каб пайсці ў Егіпет і там качаваць, памруць ад меча, голаду і пошасці, і ніводзін з іх не застанецца і не ўсцеражэцца ад няшчасця, якое Я навяду на іх”».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 42:17
7 Крыжаваныя спасылкі  

І Я пашлю на іх меч, голад і пошасьць, пакуль яны ня будуць зьнішчаныя з аблічча зямлі, якую Я даў ім і бацькам іхнім».


«Гэта кажа ГОСПАД. Хто застанецца ў горадзе гэтым, памрэ ад мяча, голаду і заразы. А хто пяройдзе да Халдэйцаў, застанецца жыць, і будзе для яго душа ягоная, як здабыча, і будзе жыць.


дык цяпер слухайце слова ГОСПАДА, рэшта Юды. Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Калі вы, зьвярнуўшы, зьвернеце абліччы вашыя, каб ісьці ў Эгіпет, і пойдзеце, каб там пасяліцца,


І цяпер, ведаючы, ведайце, што вы паўміраеце ад мяча, голаду і заразы ў месцы, куды хочаце ісьці, каб там пасяліцца».


Тыя, што ўратуюцца ад мяча, вернуцца з зямлі Эгіпецкай у зямлю Юды ў малой лічбе, і даведаецца ўся рэшта Юды, якія прыйшлі ў зямлю Эгіпецкую, каб пасяліцца там, чыё слова зьдзейсьніцца, Маё ці іхняе.


Вы баіцёся мяча, а Я прывяду на вас меч, кажа Госпад ГОСПАД.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы