І Сэдэкія, сын Кенааны, зрабіў сабе рогі жалезныя, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Будзеш імі біць Сірыю, пакуль ня зьнішчыш яе”».
ЕРАМІІ 27:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта сказаў мне ГОСПАД. Зрабі сабе путы і ярмо, і ўзлажы сабе на шыю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так сказаў мне Гасподзь: зрабі сабе повязі і ярмо і накладзі іх сабе на шыю; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гэта сказаў Госпад: “Зрабі сабе путы і ярмо і ўскладзі іх сабе на шыю. |
І Сэдэкія, сын Кенааны, зрабіў сабе рогі жалезныя, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Будзеш імі біць Сірыю, пакуль ня зьнішчыш яе”».
А народ, які схіліць карак свой пад ярмо валадара Бабілонскага і будзе служыць яму, Я пакіну яго ў зямлі ягонай, кажа ГОСПАД, і ён будзе абрабляць яе і будзе жыць на ёй"”.
І да Сэдэкіі, валадара Юды, Я прамовіў паводле ўсіх словаў гэтых, кажучы: “Скарыце каркі свае пад ярмо валадара Бабілонскага, і служыце яму і народу ягонаму, і будзеце жыць.
І будзе ў той дзень, кажа ГОСПАД, Я скрышу ярмо на шыі іхняй і путы іхнія парву, і ня будуць больш зьневаляць яго чужынцы.
У Тахпанхэсе сьцямнее дзень, калі Я зламлю там ярмо Эгіпецкае. І скончыцца ў ім пыхлівасьць магутнасьці ягонай. Хмара закрые яго, і дочкі ягоныя пойдуць у няволю.
Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Ён уфармаваў саранчу, калі пачала расьці атава, і вось, атава была пасьля касьбы для валадара.
Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Госпад ГОСПАД паклікаў агонь, каб праводзіць спрэчку, і ён зжэр бяздоньне вялікае, і зжэр частку [зямлі].