ЕРАМІІ 18:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Часам Я прамоўлю адносна народу і валадарства, што Я выкарчую і павалю, і зьнішчу яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Часам Я скажу пра які-небудзь народ і царства, што выкарчую, зламаю і загублю яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Часам Я скажу супраць народа і супраць царства, што Я выкараню, развалю ды знішчу яго. |
Глядзі, Я стаўлю цябе сёньня над народамі і валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».
Можа, яны паслухаюць і адвернуцца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў зрабіць ім з прычыны ліхоты ўчынкаў іхніх.
І станецца, як Я чуваў на імі, каб вырываць і раскідаць, руйнаваць і нішчыць, і рабіць зло, так буду чуваць на імі, каб адбудаваць і засадзіць, кажа ГОСПАД.
Калі, жывучы, будзеце жыць далей у зямлі гэтай, Я адбудую вас, а ня зьнішчу, і насаджу вас, а ня вырву, бо Я шкадую адносна ліха, якое Я зрабіў вам.
Так скажаш яму: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я руйную тое, што пабудаваў, а тое, што пасадзіў, вырываю, усю зямлю гэтую.
А калі я скажу бязбожніку: “Сьмерцю памрэш!”, і ён адвернецца ад грэху свайго, і будзе чыніць суд і праведнасьць,
Але калі ён паўстане, валадарства ягонае будзе зломлена і будзе падзеленае на чатыры вятры нябесныя, і не паміж нашчадкамі ягонымі, і ня будзе [мець] тое панаваньне, якім ён панаваў, бо будзе вырвана валадарства ягонае і [дадзена] іншым, а ня ім.
Вось, вочы Госпада ГОСПАДА — супраць валадарства грэху, і Я зьнішчу яго з аблічча зямлі, але зьнішчаючы, ня зьнішчу дом Якуба, кажа ГОСПАД.
І ўбачыў Бог учынкі іхнія, што яны адвярнуліся ад злога шляху свайго, і пашкадаваў Бог пра ліха, пра якое сказаў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў.
І пачаў ён хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці за адзін дзень, і клікаў, і казаў: «Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе зруйнаваная».