Бо палац будзе пакінуты, гоман гораду спыніцца; Афэль і вежа стануцца пячорамі на вякі, радасьцю для дзікіх аслоў і выганам для чародаў,
ЕРАМІІ 14:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзікія аслы стаяць на ўзгорках, хапаюць паветра, як цмокі; вочы іхнія мутнеюць, бо няма пашы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дзікія аслы стаяць на ўзвышаных мясьцінах і глытаюць, нібы шакалы, паветра; вочы ў іх зацьміліся, бо няма травы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дзікія аслы стаяць на ўзгорках і хапаюць паветра, як шакалы; вочы іх мутнеюць, бо няма травы». |
Бо палац будзе пакінуты, гоман гораду спыніцца; Афэль і вежа стануцца пячорамі на вякі, радасьцю для дзікіх аслоў і выганам для чародаў,
[Ты — як] дзікая асьліца, якая прывыкла да пустыні, якая ў пажаданьні душы сваёй уцягвае паветра, і жарсьць ейную хто стрымае? Усе, хто шукаюць яе, ня мусяць намагацца, яны знойдуць яе ў месяцы ейныя.
Выцяклі вочы нашыя, марна чакаючы дапамогі; на варце [сваёй] выглядалі мы народ, які ня можа збавіць.
Як стогне скаціна, блукаюць чароды кароваў, бо няма для іх пашы, і чароды авечак спустошаны.
І сказаў Ёнатан: «Замучыў бацька мой зямлю! Бачыце, як заясьнелі вочы мае, калі я крыху пакаштаваў мёду гэтага.