І сказаў ГОСПАД: «Як слуга Мой Ісая хадзіў голы і босы тры гады — [гэта] знак і цуд адносна Эгіпту і [зямлі] Куш,
ЕРАМІІ 13:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта сказаў мне ГОСПАД: «Ідзі і купі сабе пояс ільняны, і падперажы ім сьцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так сказаў мне Гасподзь: ідзі, купі сабе льняны пояс і пакладзі яго на сьцёгны твае, але ў ваду не кладзі яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта сказаў мне Госпад: «Ідзі і купі сабе льняны пояс, і падпяраж ім сцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду». |
І сказаў ГОСПАД: «Як слуга Мой Ісая хадзіў голы і босы тры гады — [гэта] знак і цуд адносна Эгіпту і [зямлі] Куш,
Бо як прылягае пояс да сьцёгнаў мужчыны, так Я прытуліў да Сябе ўвесь дом Ізраіля і ўвесь дом Юды, кажа ГОСПАД, каб яны былі для Мяне народам, і імем, і хвалой, і аздобай, але яны не паслухаліся.
Гэта сказаў ГОСПАД: «Ідзі і купі ў ганчара збан гліняны, і [вазьмі] старшыняў народу і старшыняў сьвятароў.
«Вазьмі ў рукі твае камяні вялікія і схавай іх у гліне цагельнай пры ўваходзе ў дом фараона ў Тахпанхэсе на вачах мужоў Юдэйскіх.
і, увайшоўшы да нас і ўзяўшы пояс Паўла, і зьвязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: «Гэтак кажа Дух Сьвяты: “Мужа, чый гэты пояс, так зьвяжуць Юдэі ў Ерусаліме і аддадуць у рукі паганаў”».
Бог, Які шмат разоў і шматлікімі спосабамі здаўна гаварыў да бацькоў праз прарокаў,