І слава ГОСПАДА паднялася з-над херувімаў да парогу сьвятыні, і сьвятыня напоўнілася воблакам, а панадворак быў поўны бляску славы ГОСПАДА.
ЕЗЭКІІЛЯ 9:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А слава Бога Ізраіля паднялася з-над херувімаў, на якіх знаходзілася, да парогу сьвятыні. Пасьля, паклікаўшы чалавека, апранутага ў ільняную шату, які меў прыладу пісарскую пры боку, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І слава Бога Ізраілевага сышла з херувіма, на якім была, да парога Дома. І паклікаў Ён чалавека, апранутага ў ільняную вопратку, у якога на поясе пісцовыя прылады. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І слава Бога Ізраэля паднялася з-над херубінам, на якім знаходзілася, да парога дома; і, паклікаўшы чалавека, апранутага ў ільняныя шаты, які меў пісарскую прыладу на сцёгнах сваіх, |
І слава ГОСПАДА паднялася з-над херувімаў да парогу сьвятыні, і сьвятыня напоўнілася воблакам, а панадворак быў поўны бляску славы ГОСПАДА.
І я ўстаў, і пайшоў у даліну, і вось, там [была] слава ГОСПАДА, такая, як слава, якую я бачыў над ракою Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
І вось прыйшлі шэсьць мужоў дарогай ад верхняе брамы, якая на поўначы, кожны са зброяй сваёй у руцэ; між імі быў адзін чалавек, апрануты ў ільняную шату, з прыладай пісарскай пры боку. І ўвайшлі яны, і затрымаліся перад ахвярнікам мядзяным.