Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.
ЕЗЭКІІЛЯ 8:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ўвайшоў і глядзеў, і вось, усякія выявы паўзуноў і жывёлаў агідных і ўсе ідалы дому Ізраіля намаляваныя ўсюды кругом на сьцяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я ўвайшоў, і бачу, і вось усялякія выявы паўзуноў і нячыстых жывёл і ўсялякія ідалы дома Ізраілевага, напісаныя на сьценах навакол. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я ўвайшоў, і паглядзеў, і вось, усякія выявы звяроў зямных і брыдкіх істот ды ўсе ідалы дому Ізраэля былі намаляваныя ўсюды кругом на сцяне. |
Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.
Цясьляр на дрэве расьцягвае [меральны] шнур, выразае рыльцам [ідала], выдзёўбвае долатам і крэсьліць цыркулем, і робіць яго на падабенства чалавека, чалавека прыгожага, каб паставіць яго ў доме.
І Я перш за ўсё аднагароджу ім падвойна за беззаконьне іхняе і за грэх іхні, за тое, што яны апаганілі зямлю Маю трупамі брыдоты сваёй і агідай сваёй напоўнілі спадчыну Маю».
І сталася, праз розгалас пра распусту сваю яна апаганіла зямлю гэтую і чужаложыла з камянём і дрэвам.
«Хіба тое кадзіла, якое вы палілі ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, вы і бацькі вашыя, валадары вашыя і князі вашыя, і народ зямлі, князі і просты народ, [хіба] ГОСПАД ня памятае яго і не ўвайшло яно ў сэрца Ягонае?
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: “Не рабіце, прашу, рэчаў, якія Я ненавіджу!”
І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, бо не жылі вы паводле пастановаў Маіх, і прысуды Мае не спаўнялі, але рабілі паводле прысудаў тых народаў, якія вакол вас”»
І дадала яна да распусты сваёй, калі ўбачыла на сьцяне намаляваных мужчынаў, маляваныя чырвонай фарбай абразы Халдэйцаў,
І семдзясят мужоў спасярод старшыняў дому Ізраіля стаялі перад імі, і між імі Яазанія, сын Шафана; і ў руцэ сваёй кожны меў кадзільніцу сваю, і пах узносіўся з воблакаў кадзіла.
і славу незьнішчальнага Бога замянілі на падабенства вобразу зьнішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і паўзуноў.
каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, выявы ў выглядзе мужчыны або жанчыны,
або ў выглядзе нейкага паўзуна, які рухаецца па зямлі, або ў выглядзе рыбы, якая плавае ў вадзе ніжэй зямлі;
Сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе аніякай выявы, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой,
Калі вы народзіце сыноў і ўнукаў і дажывяцё да старасьці ў зямлі гэтай, і спаганіцеся, і зробіце сабе статуі, нейкія выявы, і зробіце тое, што ліхім ёсьць у вачах ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце гнявіць Яго,