І паразьбіваў ён слупы, і высек [сьвятыя] гаі, і засыпаў месца іхняе косткамі чалавечымі.
ЕЗЭКІІЛЯ 6:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я палажу трупы сыноў Ізраіля перад ідаламі вашымі, і косткі вашыя параскідаю вакол ахвярнікаў вашых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакладу сыноў Ізраілевых перад ідаламі іхнімі, і рассыплю косткі вашыя вакол ахвярнікаў вашых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І трупы сыноў Ізраэля Я пакладу перад абліччам ідалаў вашых, і косці вашы Я раскідаю вакол ахвярнікаў вашых; |
І паразьбіваў ён слупы, і высек [сьвятыя] гаі, і засыпаў месца іхняе косткамі чалавечымі.
І глянуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там [былі] на гары, і паслаў, і загадаў узяць косткі з магілаў, і спаліў іх на ахвярніку, і апаганіў яго паводле слова ГОСПАДА, якое абвясьціў чалавек Божы, што абвяшчаў падзеі гэтыя.
Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?
Дзеля гэтага прыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і ня будуць казаць пра Тафэт або пра лагчыну Бэн-Гінном, але пра Даліну забойства, і ў Тафэце будуць хаваць памёршых дзеля нястачы [іншага] месца.
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, [гэта] месца пасаду Майго, месца стопаў ног Маіх, дзе Я буду вечна жыць сярод сыноў Ізраіля. І больш не апаганіць дом Ізраіля імя Маё сьвятое, яны і валадары іхнія, распустаю сваёю і парэшткамі валадароў сваіх на ўзгорках іхніх.