А Я, ГОСПАД, буду для іх Богам, а слуга Мой Давід будзе князем сярод іх. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта].
ЕЗЭКІІЛЯ 45:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А для князя [будзе абшар] па абодвух баках часткі сьвятой і ўласнасьці гораду ўздоўж часткі сьвятой і ўздоўж уласнасьці горада з боку заходняга на захад і з боку ўсходняга на ўсход, і даўжыня такая, як частка [калена] ад мяжы заходняй да мяжы ўсходняй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І князю дайце долю па той і другі бок, як каля сьвяшчэннага месца, выдзеленага Госпаду, так і каля гарадскога валоданьня, на захад з заходняга боку і на ўсход з усходняга боку, даўжынёю нароўні з адным з гэтых надзелаў ад заходняй мяжы да ўсходняй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама кіраўніку маеце выдзеліць абшар па абодвух баках святой ахвяры і ўласнасці горада ўздоўж святой ахвяры і ўласнасці горада з боку мора аж да мора і з боку ўсходняга на ўсход, даўжынёй жа адпаведнай паасобным часткам пакаленняў, ад мяжы заходняй да мяжы ўсходняй зямлі. |
А Я, ГОСПАД, буду для іх Богам, а слуга Мой Давід будзе князем сярод іх. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта].
І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае будуць захоўваць, і будуць выконваць іх.
А рэшта — для князя з аднаго і другога боку часткі сьвятой і ўласнасьці гораду, уздоўж тых дваццаці пяці тысячаў [прутоў] аж да мяжы ўсходняй, а на захадзе ўздоўж тых дваццаці пяці тысячаў [прутоў] аж да мяжы заходняй, насупраць частак каленаў, гэта для князя, і будзе частка сьвятая і сьвятыня пасярэдзіне.
І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.