А на другі дзень ахвяруеш казла без заганы як ахвяру за грэх, і ачысьціш ахвярнік так, як ачысьцілі яго, [ахвяроўваючы] бычка.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сем дзён будзеш ахвяроўваць казла як ахвяру за грэх штодзень. І ахвяруеш бычка, сына ялаўкі, і барана спаміж авечак, без заганы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сем дзён прынось у ахвяру за грэх па казлу ў дзень; гэтак сама хай прыносяць у ахвяру па цяляці са статку валоў і па баране са статку авечак без заганы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сем дзён штодзень будуць ахвяроўваць казла як ахвяру за грэх, і ахвяруеш цяля маладое са статка і барана са статка — жывёлу без заганы. |
А на другі дзень ахвяруеш казла без заганы як ахвяру за грэх, і ачысьціш ахвярнік так, як ачысьцілі яго, [ахвяроўваючы] бычка.
Сем дзён будзеш перамольваць за ахвярнік, і ачышчаць яго, і будуць напоўненыя рукі [сьвятароў].
Ад уваходу ў Намёт Спатканьня не адыходзьцеся сем дзён, аж да дня заканчэньня асьвячэньня вашага, бо сем дзён будзе працягвацца асьвячэньне.
Каля ўваходу ў Намёт Спатканьня заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце ГОСПАДА, каб не паўміралі, бо гэтак мне было загадана».