I ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў Сялібу Намёту Спатканьня, і ахвяраваў на ім цэласпаленьне і ахвяру хлебную, як загадаў ГОСПАД Майсею.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось пастановы адносна ахвярніка на дзень, калі ён будзе пабудаваны, каб на ім складаць цэласпаленьні і каб акрапляць яго крывёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ён мне: сыне чалавечы! так кажа Гасподзь Бог; вось статуты ахвярніка на той дзень, калі ён будзе зроблены для прынашэньня на ім цэласпаленьняў і для крапленьня на Яго крывёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, гэта кажа Госпад Бог: “Вось пастановы адносна ахвярніка: тады, калі ён будзе пабудаваны; каб на ім ускладаць цэласпаленні ды каб акрапляць яго крывёй, |
I ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў Сялібу Намёту Спатканьня, і ахвяраваў на ім цэласпаленьне і ахвяру хлебную, як загадаў ГОСПАД Майсею.
і пакропіць сем разоў яго пальцам, умочаным у крыві, і ачысьціць яго ад нячыстасьці сыноў Ізраіля, і асьвяціць яго.
і да Пасярэдніка новага запавету, Ісуса, і да крыві пакрапленьня, якая лепш за Абэлеву гаворыць.
Бо калі кроў валоў і казлоў і попел каровы, пакрапіўшы апаганеных, асьвячае іх дзеля чыстасьці цела,