І зрабіў ахвярнік мядзяны: дваццаць локцяў даўжыня ягоная, і дваццаць локцяў шырыня ягоная, і дзесяць локцяў вышыня ягоная.
ЕЗЭКІІЛЯ 43:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А гэта памеры ахвярніка ў локцях, лічачы локаць па адным локці і адной далоні. Аснова [ягоная] — локаць і шырыня локаць, а абрамаваньне на краі ягоным кругом — адна пядзя. Гэта вышыня ахвярніка: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось памеры ахвярніка ў локцях, лічачы локаць у локаць з далоняю: аснова ў локаць, шырыня ў локаць таксама, і пояс па ўсіх краях яго ў адну пядзю; і вось задні бок ахвярніка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вось такія памеры ахвярніка ў локцях, лічачы локаць па адным локці і адной далоні; паглыбленне для яго было вышынёю ў локаць і шырынёю ў локаць; і яго абрамаванне на краі яго кругом было ў далонь. А такая была вышыня ахвярніка: |
І зрабіў ахвярнік мядзяны: дваццаць локцяў даўжыня ягоная, і дваццаць локцяў шырыня ягоная, і дзесяць локцяў вышыня ягоная.
I зробіш яму наўкола ліштву [шырынёю] ў далонь, і зробіш наўкола вянок залаты да ліштвы ягонай.
І вось, мур звонку Дому [Божага] з усіх бакоў навокал, а ў руцэ чалавека таго — меральны прут на шэсьць локцяў, [лічачы] па локці і далоні. І ён зьмераў шырыню пабудовы — адзін прут, і вышыня адзін прут.
І я бачыў узвышэньне вакол Дому [Божага] з усіх бакоў. Падваліны бакавых пакояў мелі [шырыню] на цэлы прут — шэсьць локцяў.